Сталі вядомыя наступныя саперніцы беларускіх тэнісістак. Лёсаванне фінальнага раўнда Кубка федэрацыі прайшло 11 лютага ў Будапешце. Беларусак у групе "В" чакаюць зборныя Аўстраліі і Бельгіі. Фінальны раўнд адбудзецца 14-19 красавіка 2020-га ў сталіцы Венгрыі. Каб выйсці ў паўфінал, зборнай Беларусі трэба заняць у групе першае месца. У гэтым выпадку наша каманда трапіць на пераможцу групы "D", у якой згуляюць зборныя Чэхіі, Швейцарыі і Германіі.
У матчах з аўстралійкамі і бельгійкамі беларускі правядуць па тры паядынкі — два адзіночныя і парны.
Беларуская зборная прабілася ў фінал пасля цяжкай гасцявой перамогі над Нідэрландамі — 3:2. Той матч выцягнулі Аляксандра Сасновіч і Арына Сабаленка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.