Сталі вядомы лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне. Гэта — Дэвід Джуліус і Ардэм Патапуцян. Іх узнагародзяць за даследаванне рэакцыі жывых арганізмаў на тэмпературу і дотык, паведаміў у Стакгольме Нобелеўскі камітэт.
Джуліус — амерыканскі навуковец, які ў асноўным займаецца пытаннямі фізіялогіі. Патапуцян — амерыканскі малекулярны біёлаг, нейрабіёлаг. Ён мае армянскае паходжанне.
У аўторак аб'явяць уладальніка Нобелеўскай прэміі па фізіцы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут