Стала вядомае прозвішча загінулай у ГЦ "Еўропа" жанчыны

10/10/2016 - 08:01

Стала вядомае прозвішча загінулай 8 кастрычніка ў ГЦ "Еўропа" 43-гадовай жанчыны. Гэта — Алена Аляксандраўна Александронец. Мінскія ўлады акажуць усебаковую дапамогу і падтрымку яе сям'і, інфармуе minsknews.by са спасылкай на прэс-службу Мінгарвыканкама.

Як вядома, 17-гадовы студэнт прыйшоў у "Еўропу" з бензапілой і сякерай. Ён забіў Алену, а пасля параніў яшчэ дзвюх жанчын. Пасля гэтага зламысніка затрымалі. Учора стала вядома, што ў жанчыны застаўся дарослы сын-інвалід.

Развітанне з Аленай Александронец пройдзе ў аўторак, 11 кастрычніка, у 12.40 у рытуальнай зале па адрасе Даўгінаўскі тракт, 160А.

З'явілася відэа, як затрыманага хлопца з бензапілой выводзяць з ГЦ "Еўропа"

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі