Стала вядома, з кім згуляюць беларусы на ЧС-2023 па баскетболе

01/09/2021 - 19:26
Галоўны трэнер мужчынскай зборнай Беларусі па баскетболе Расціслаў Вяргун / БЕЛТА​

Адборачны турнір 19-га мужчынскага чэмпіянату свету па баскетболе атрымаў свой каляндар.

Беларуская зборная прыме ў сябе дома каманду Турцыі (25 лістапада), а затым згуляе ў гасцях у зборнай Грэцыі (28 лістапада).

Астатнія матчы прыпадаюць на 2022 год, у тым ліку матч з Вялікабрытаніяй.

У выніку ад Еўропы ў фінале апынуцца 12 найлепшых зборных.

Упершыню турнір адбудзецца адразу ў трох краінах — Японіі, Інданэзіі і Філіпінах. Матчы пройдуць у жніўні–верасні 2023 года.

З лютага 2020 года па люты 2021 года зборная Беларусі ўдзельнічала ў першым раўндзе еўрапейскай прэкваліфікацыі ЧС-2023.

Каманда атрымала 5 перамог у 6 матчах і з другога месца ў групе А прайшла ў наступны этап адбору.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі