Стала вядома, якімі пасля дэнамінацыі будуць кошты на рэгуляваныя тавары

07/06/2016 - 17:03

Міністэрства гандлю патлумачыла, як пасля дэнамінацыі будуць акругляцца кошты на рэгуляваныя групы тавараў, інфармуе БЕЛТА.

У Мінгандлю кажуць, што суб'екты прадпрымальніцкай дзейнасці пры акругленні коштаў абавязкова павінны датрымоўваць гранічныя памеры рознічных цэн, гандлёвых надбавак і (або) нацэнак па таварах, кошты на якія рэгулюцца дзяржавай. Пры разліковым завышэнні гранічнага ўзроўню рознічнага кошту, надбаўкі або нацэнкі іх трэба акругляць у бок змяншэння.

Пры фармаванні коштаў на цыгарэты прадаўцы павінныя датрымоўваць гранічны мінімальны ўзровень рознічных коштаў і рабіць адпаведную карэкціроўку.

Дарэчы, аблвыканкамы і Мінгарвыканкам вызначылі гранічныя максімальныя гандлёвыя надбаўкі на бульбу і гародніну. Прычым у кожнай вобласці гэты ўзровень надбавак свой. Напрыклад, на бульбу максімальная гандлёвая надбаўка ў абласцях складае 25% да адпускной цаны. Адпаведна, пасля акруглення коштаў гранічны памер гандлёвай надбаўкі на бульбу не павінен быць большым за 25%.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі