Стала вядома, якая група крыві найменш уразлівая да каранавіруса

12/06/2020 - 07:25

Стала вядома, якая група крыві найменш уразлівая да каранавіруса. Даследаванне правялі спецыялісты каліфарнійскай кампаніі, якая займаецца расшыфроўкай геному. Як піша blog.23andme.com, яны вывучылі даныя 750 тысяч кліентаў, з якіх 10 тысяч чалавек заразіліся каранавірусам. Высветлілася, што тыя людзі, у каго першая група крыві, радзей заражаюцца каранавірусам — на 9%-18%. Сцвярджаецца, што гэта характэрна і для станоўчага, і для адмоўнага рэзус-фактару.

Сярод тых, хто часцей заражаецца, пацыенты з трэцяй і чацвёртай групамі крыві. Праўда, раней міжнародная група даследчыкаў заявіла, што найчасцей заражаюцца каранавірусам людзі з 2-й групай крыві і гэта нібыта звязана з нейкімі "асаблівымі мутацыямі".

У свеце на 12 чэрвеня налічваецца 7,5 млн выпадкаў заражэння каранавірусам, памерлі 423,8 тысячы чалавек, паправіліся 3,8 млн.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі