Стала вядома, у якой вобласці больш за ўсё "ўхілістаў" ад войска

23/04/2019 - 06:36

Міжведамасная аператыўная нарада па выкананні дзяржорганамі заканадаўства аб вайсковым абавязку і вайсковай службе адбылася пры пракуроры Брэсцкай вобласці Віктары Клімаве.

Як паведамляе служба інфармацыі пракуратуры Брэсцкай вобласці, па выніках восеньскага прызыву 2018 года ад службы ў войску ўхілілася больш за 500 грамадзян, якія падлягалі прызыву. Гэта больш, чым у любой іншай вобласці краіны. 

Асноўнай прычынай гэтага называецца няўзгодненасць дзеянняў вайсковых камісарыятаў з органамі міліцыі.

Крыху пазней фраза пра антырэкорд па ўхілістах, які паставіла Брэсцкая вобласць, знікла з тэкста паведамлення. Магчыма, інфармацыя была памылковай, і ў іншых абласцях "ухілістаў" яшчэ больш. Выдаленыя звесткі захаваліся ў кэшы старонкі:

Скрыншот: prokuratura.gov.by

Усяго ў восеньскі прызыў 2018 года павесткі атрымалі 70 тысяч чалавек. 11 тысяч чалавек прызвалі на тэрміновую службу ў войску.

У пасяджэнні прынялі ўдзел начальнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Аляксандр Астрэйка, вайсковы камісар Брэсцкай вобласці Яўген Зайцаў, іншыя работнікі ўпраўлення прымусовага выканання аблвыканкама і пракуратуры Брэсцкай вобласці.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі