Беларусу, абвінавачванаму ў падрывах грузавых цягнікоў на БАМе, працягнулі арышт

29/04/2024 - 07:50

Сяргей Ерамееў / t.me/ontnews/

Беларусу Сяргею Ерамееву, абвінавачванаму ў падрывах грузавых цягнікоў на БАМе ў Расіі, працягнулі арышт на тры месяцы. Такое рашэнне днямі прыняў Басманны суд Масквы, паведамляе SOTA.

Дыверсія адбылася ў канцы лістапада мінулага года. Яна была паспяховая — рух на БАМе цалкам спыняўся (спачатку быў падарваны адзін цягнік, пасля — другі, які адправілі па аб'язной дарозе). "Праз БАМ цяпер вязуць боепрыпасы [для вайны супраць Украіны]. Галоўная мэта была — перашкодзіць руху", — сказаў грамадзянін Беларусі ў судзе.

52-гадовага Сяргея Ерамеева затрымалі ў Омску ў пачатку снежня 2023-га. У наступныя месяцы яго не маглі знайсці адвакаты. У сярэдзіне лютага беларускія праваабаронцы запатрабавалі паказаць Ерамеева. У сакавіку 2024-га стала вядома, што ён знаходзіцца ў СІЗА "Лефортава" ў Маскве. Сяргея Ерамеева прывозілі з РФ на следчыя дзеянні ў Беларусь.

Ерамееў раней працаваў на "Нафтане", удзельнічаў у страйку ў 2020-м, быў звольнены з палітычных матываў. Па версіі ФСБ, ён прывёз на аўтамабілі з Беларусі ў Бурацію магнітныя міны і заклаў на цыстэрнах грузавых цягнікоў. Пасля дыверсіі ў Расіі ў Беларусі прайшлі затрыманні. У Полацку і Наваполацку супрацоўнікі КДБ прыйшлі да дзясяткаў мясцовых жыхароў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі