Мінздароўя Латвіі выступіла супраць забароны на пастаўку лекаў з Беларусі

29/04/2024 - 07:41

Ад паставак медыцынскіх тавараў або абсталявання з Расіі ці Беларусі Рыга адмовілася, закупляе толькі неабходныя лекі / pixabay.com

Міністэрства аховы здароўя Латвіі выступае супраць забароны на пастаўку лекаў з Беларусі і Расіі. Гэтыя прэпараты на дадзены момант няма чым замяніць, распавядае мясцовы тэлеканал TV3.

Дэпутат Угіс Мітрэвіцс лічыць абсурдам, "тое, што па-ранейшаму дзяржаўным і муніцыпальным установам у публічных закупках прапануюцца вырабленыя ў Расіі і Беларусі тавары або іх сыравіна". Дырэктар вядучай латвійскай недзяржаўнай антыкарупцыйнай арганізацыі "Грамадства за адкрытасць Delna" мяркуе, што ў медыцынскай галіны было дастаткова часу з пачатку вайны Расіі ва Украіне, каб пераарыентавацца і змяніць пастаўшчыкоў тавараў, як гэта было зроблена ў іншых сферах.

У латвійскім Міністэрстве аховы здароўя кажуць, што не закупляюць медыцынскія тавары або абсталяванне з краін-агрэсараў. Выключэнне складаюць медыкаменты, якія неабходныя для пацыентаў. Гаворка ідзе пра 10% лекаў, якія не зарэгістраваныя ў Латвіі і імпартуюцца з Беларусі ці Расіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі