Стала вядома, што за брунэтка сядзела побач з Лукашэнкам на Купаллі

10/07/2017 - 14:07

Сёлета Аляксандр Лукашэнка выправіўся адзначаць Купалле ў вёску Александрыя пад Шкловам. Кіраўнік Беларусі час ад часу наведвае тамтэйшую гаспадарку, якая лічыцца ўзорнай. 

Гэтым разам Лукашэнка выступіў у Александрыі з прамовай пра тое, што заможным беларусам трэба адраджаць родавыя гнёзды ў вёсках, адкуль паходзяць іх продкі. Пасля беларускі лідар заняў месца ў глядацкай залі, каб паглядзець святочны канцэрт. А поруч з ім селі: з аднаго боку — Мікалай Лукашэнка, а з іншага — прыгожая брунэтка, якая раней не з'яўлялася побач з кіраўніком краіны.

"Нашай Ніва" высветліла, хто гэтая загадкавая прыгажуня. Побач з Лукашэнкам сядзела 21-гадовая віцебская студэнтка Крысціна Нявера. Яна — будучая фінансістка, сёлета атрымала дыплом Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага універсітэта. Вучылася Крысціна на факультэце эканомікі і бізнэс-кіравання па спецыяльнасці "Фінансы і крэдыт".

Фота: brsm.by
Фота: vk.com
Фота: vk.com

Сёлета Нявера была запрошаная на Прэзідэнцкі баль.

Дзяўчына ўдзельнічала і перамагала ў розных конкурсах: у Першым міжнародным студэнцкім славянскім форуме, у Міжнародным маладзёжным фестывалі "Агонь танцу — 2014", у Міжнародным фестывалі харэаграфіі "Дэнс асарці — 2015". Двойчы яна была лаўрэакай Рэспубліканскага агляду-конкурсу мастацкіх калектываў вучнёўскай і студэнцкай моладзі "Арт-вакацыі" — у 2014 і 2016 гадах. Крысціна Нявера ўжо двойчы удзельнічала ў "Славянскім базары".

Фота: vk.com

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі