Стала вядома, колькі зарабляе галоўны трэнер зборнай Беларусі па футболе

18/07/2019 - 14:19

Стаў вядомы заробак галоўнага трэнера футбольнай зборнай Беларусі. Як інфармуе "Трыбуна", па яе звестках 52-гадовы Міхаіл Мархель атрымлівае 12500 долараў штомесяц, гэта 150 тысяч долараў за год. Мархель падпісаў кантракт на тры гады. У чэрвені ён змяніў на гэтай пасадзе Ігара Крывушэнку, які атрымліваў прыблізна такі ж заробак.

Сайт nn.by для параўнання адзначае, што заробак Аляксандра Лукашэнкі складаў каля 4500 долараў (паводле яго апошняй апублікаванай дэкларацыі).

Міхаіл Мархель / abff.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі