Прыём расійскіх вайскоўцаў у Беларусі / тг-канал Міністэрства абароны
У Беларусь для разгортвання рэгіянальнай групоўкі войскаў прыбудзе крыху менш за 9 тысяч расійскіх ваенных. Пра гэта расказаў начальнік Дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Міністэрства абароны Беларусі Валерый Равенка.
"У Беларусь пачалі прыбываць першыя эшалоны з расійскімі ваеннаслужачымі, якія ўваходзяць у склад РГВ. Пераезд зойме некалькі дзён. Агульная колькасць складзе крыху менш за 9 тысяч чалавек. Больш падрабязная інфармацыя будзе прадастаўлена на брыфінгу для ваенных аташэ", — напісаў ён.
У Міністэрстве абароны таксама патлумачылі актыўнасць ваенных самалётаў у небе над Мінскам: у Беларусь з Расіі пачаў прыбываць авіяцыйны складальнік рэгіянальнай групоўкі войскаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут