Стала вядома, хто валодае хабам ОК-16, дзе працаваў штаб Віктара Бабарыкі

30/08/2026 - 12:19

ОК-16 у Мінску / btm.by

Плошчы крэатыўнага квартала ОК-16, якім у 2020 годзе карыстаўся выбарчы штаб Віктара Бабарыкі, ізноў можна арандаваць. Цяпер імі распараджаецца ТАА "Белрэканструкцыя", за якой стаіць сям'я бізнесоўцаў Анішчанка.

Раней гэтай джэнтрыфікаванай прасторай на вуліцы Кастрычніцкай у Мінску валодаў "Белгазпрамбанк". Пасля падзеяў 2020-га банк пазбавіўся звязанага з палітыкай актыву, але хто стаў новым уласнікам — не паведамлялася.

У 2020-м "Белцяжмашу" Ігара Анішчанкі належыла і іншае памяшканне — па вуліцы Веры Харужай, 25 — у якім спярша мясціўся штаб Віктара Бабарыкі, а пазней і офіс Каардынацыйнай рады першага склікання. Пасля выбараў бізнесовец на нейкі час нават апынуўся за кратамі — імаверна, якраз за тое, што пусціў на сваю тэрыторыю "не тых" арандатараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі