Стала вядома, калі плануецца энергазапуск другога блока Беларускай АЭС

27/12/2021 - 18:46

Стала вядома, калі плануецца энергазапуск другога блока Беларускай АЭС. Гэта першы квартал 2022 года. У эксплуатацыю ж яго хочуць увесці наступным летам. Пра гэта ў эфіры тэлеканала СТБ распавёў намеснік галоўнага інжынера па падрыхтоўцы персаналу БелАЭС Уладзімір Горын.

Якраз 27 снежня завяршылася загрузка ядзернага паліва ў актыўную зону рэактара 2-га энергаблока (туды апусцілі 163 цеплавыдзяляльныя зборкі са свежым ядзерным палівам).

Энергетычны запуск 1-га энергаблока Беларускай АЭС адбыўся ў лістападзе 2020-га. У прамысловую эксплуатацыю яго ўвялі ў пачатку лета сёлета.

ctv.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі