Стала вядома, калі беларуская школа цалкам пяройдзе на новыя праграмы

21/02/2017 - 18:48

Стала вядома, калі беларуская школа цалкам пяройдзе на новыя праграмы. Гэта адбудзецца ў 2021/2022 навучальным годзе.

"Канчатковы пераход на новыя вучэбныя праграмы ў 10-х і 11-х класах адбудзецца ў 2020/2021 і 2021/2022 навучальных гадах адпаведна", — цытуе словы намесніка дырэктара па навукова-метадычнай рабоце Нацыянальнага інстытута адукацыі Мінадукацыі Валянціны Гінчук БЕЛТА. Паводле яе слоў, цяпер для гэтых класаў дзейнічаюць так званыя пераходныя праграмы.

Укараненне ў адукацыйны працэс новых вучэбных праграмаў, як і новых школьных падручнікаў, адбываецца паэтапна. У хуткім часе аб'явяць конкурс на стварэнне вучэбных дапаможнікаў, якія павінны быць выдадзены да 2019/2020 навучальнага года. У бліжэйшай перспектыве будзе аб'яўлены конкурс на стварэнне вучэбных дапаможнікаў для 10-х і 11-х класаў.

Да 2017/2018 навучальнага года ў Беларусі плануецца выдаць больш за 30 новых дапаможнікаў. Сярод іх у асноўным будуць падручнікі для вучняў 3-х і 7-х класаў. Гэта абумоўлена тым, што менавіта ў наступным годзе ў гэтых класах будуць укараняцца абноўленыя вучэбныя праграмы.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі