Стала вядома, хто прадставіць Беларусь на саміце "Усходняга партнёрства"

18/06/2020 - 09:39

Стала вядома, хто прадставіць Беларусь на саміце "Усходняга партнёрства". Гэта не кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка і не міністр замежных спраў Уладзімір Макей, а прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка, паведамляе БЕЛТА. Яму не давядзецца ехаць у ЕС, паколькі саміт пройдзе 18 чэрвеня ў фармаце відэаканферэнцыі.

Напярэдадні адбылася тэлефонная размова Уладзіміра Макея і Олівера Вархеі, еўракамісара па пытаннях суседства і пашырэння Еўрасаюза. Гаворка ішла пра падрыхтоўку да згаданай відэаканферэнцыі, пра дачыненні Беларусі і ЕС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі