Сталі вядомыя дата і месца сустрэчы "нармандскай чацвёркі" — Уладзіміра Зяленскага, Уладзіміра Пуціна, Эмануэля Макрона і Ангелы Меркель. Яна пройдзе 9 снежня ў Парыжы, інфармуе hromadske.ua.
Лідары Украіны, Расіі, Францыі і Германіі будуць абмяркоўваць урэгуляванне сітуацыі на Данбасе. Перад тым, як з'явілася канкрэтыка наконт сустрэчы ў "нармандскім фармаце", Кіеў і самаабвешчаныя рэспублікі пачалі развядзенне войскаў.
У пятніцу Зяленскі і Макрон правялі тэлефонную размову. Па яе выніках і стала вядомая дата парыжскай сустрэчы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.