Спыняецца выхад дзяржаўнага сатырычна-гумарыстычнага часопіса "Вожык"

18/11/2021 - 16:22

Дзяржаўны часопіс сатыры і гумару “Вожык” спыняе свой выхад. Апошні нумар выдання пабачыць свет у снежні 2021-га, паведамілі Радыё "Рацыя" ў рэдакцыі часопіса. 

У падпісны каталог на наступны год "Вожык" не ўнесены.

Сёлета часопіс адзначыў сваё 80-годдзе. "Вожык" быў пераемнікам знакамітага баявога выдання “Раздавім фашысцкую гадзіну”, якое выдавалася з ліпеня 1941 года. З жніўня 1945 года часопіс “Вожык” выходзіў па-беларуску ў Мінску. 

У "Бібліятэчцы Вожыка" ўпершыню была афіцыйна надрукаваная легендарная паэма "Сказ пра Лысую гару".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі