Справу асуджаных на пажыццёвае зняволенне перагледзяць

14/07/2017 - 15:17

Справу асуджаных на пажыццёвае зняволенне перагледзяць. Такое рашэнне ў пятніцу прыняла судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда Беларусі, якая разглядала апеляцыю. Прысуд, вынесены ў сакавіку 2017-га Мінскім гарадскім судом, адменены, гучную крымінальную справу аб забойстве маладой пары на вуліцы Алібегава будуць разглядаць наноў. 27-гадовая мінчанка Аліна Шульганава замовіла двум знаёмым збіццё свайго былога хлопца і яго новай дзяўчыны, а яны іх забілі. У выніку Шульганава была асуджана на 12 гадоў калоніі агульнага рэжыму, 23-гадовы Вячаслаў Сухарка і 44-гадовы Аляксандр Жыльнікаў былі асуджаны на пажыццёвае зняволенне ва ўмовах асаблівага рэжыму (пракурор патрабавала мужчын расстраляць).

Як паведамляла Еўрарадыё, Сухарка прасіў замяніць яму пажыццёвае зняволенне расстрэлам.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі