Справа аб нападзе ў стаўбцоўскай школе — у Мінскім абласным судзе

08/07/2019 - 08:47

Генеральная пракуратура Беларусі паведаміла, што перадала ў Мінскі абласны суд крымінальную справу аб нападзе ў стаўбцоўскай школе. Яна пагадзілася з кваліфікацыяй дзеянняў абвінавачанага, палічыла абгрунтаванымі абвінавачанні.

Пра тое, што завершанае расследаванне двайнога забойства ў стаўбцоўскай СШ № 2, стала вядома ў пятніцу. Прэс-служба Следчага каміітэта паведаміла, што дзесяцікласніка абвінавацілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу: забойства двух асоб з асаблівай жорсткасцю з хуліганскіх памкненняў, асабліва злоснае хуліганства, замах на забойства двух асоб з асаблівай жорсткасцю з хуліганскіх памкненняў.

У лютым 2019 года падлетак прыйшоў у школу з нажом, малатком і піратэхнічнымі вырабамі. Ён нанёс удары нажом настаўніцы гісторыі і вучню 11-га класа, яны памерлі на месцы здарэння. Раненні атрымалі некалькі школьнікаў. Па версіі СК, хлопец "кіраваўся хуліганскімі матывамі" і дэманстраваў сваю ўяўную "перавагу і выключнасць ў адносінах да навакольных". Комплексная стацыянарная псіхолага-псіхіятрычная экспертыза паказала, што ён мог цалкам усведамляць значэнне сваіх дзеянняў і кіраваць імі. Сваю віну школьнік прызнаў толькі часткова.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі