Сотні выкладчыкаў і супрацоўнікаў БДМУ патрабуюць аднавіць адлічаных студэнтаў

02/11/2020 - 10:34

Больш за 200 выкладчыкаў і супрацоўнікаў БДМУ патрабуюць аднавіць адлічаных студэнтаў. Яны напісалі зварот на імя рэктара. У ім яны адзначаюць, што ў ВНУ адбылася "беспрэцэдэнтная падзея — масавае адлічэнне студэнтаў, што бралі ўдзел у розных мірных грамадзянскіх акцыях", якія "з'яўляліся рэалізацыяй іх неад'емлемага права, згодна з 33 артыкулам Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь". Аўтары ліста упэўненыя, што адлічэнне "незаконнае і расцэньваецца намі як палітычна матываваная акцыя помсты за непажаданую адміністрацыі ўніверсітэта грамадзянскую пазіцыю".

Выкладчікі і супрацоўнікі БДМУ патрабуюць адмяніць загад аб адлічэнні студэнтаў і "распачаць фармаванне ва ўніверсітэце атмасферы ўзаемнага даверу і партнёрскіх узаемаадносін".

Ліст да рэктара / @ruparbdmu

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі