Партал tut.by са спасылкай на некалькі крыніцаў паведамляе пра затрыманне гендырэктара Банкаўскага працэсінгавага цэнтра (БПЦ) Генадзя Зубарава. Затрыманне нібыта адбылося напрыканцы мінулага тыдня.
Раней Зубараў доўгі час працаваў у Беларусбанку. Там ён быў начальнікам аддзела банкаўскіх картак і дырэктарам разліковага цэнтра пластыкавых картак. Гендырэктарам ААТ "Нацыянальны працэсінгавы цэнтр" ён стаў у 2002 годзе. Яго пасаду ў "Беларусбанку" заняў Анатоль Баговік, таксама якога затрымалі напрыканцы мінулага тыдня.
Як піша tut.by, у прыёмнай Зубарава заяўляюць, што з 5-га па 12 жніўня ён знаходзіцца ў сацыяльным адпачынку.
За апошні час гэта ўжо трэцяе паведамленне пра затрыманых топ-менеджараў, звязаных з "Беларусбанкам". У сярэдзіне чэрвеня стала вядома пра першага намесніка старшыні праўлення банка Генадзя Гаспадарыка. А на пачатку жніўня з'явіліся звесткі пра затрыманне выканаўчага дырэктара банка Анатоля Баговіка. Пра Гаспадарыка прэс-служба КДБ паведамляла, што яго затрымалі пры атрыманні хабару ў 14 тысяч долараў.