СМІ: Следчы камітэт затрымаў кіраўніцтва буйной IT-кампаніі

16/08/2016 - 18:25

У поле зроку праваахоўнікаў Беларусі трапіла кіраўніцтва адной з найстарэйшых IT-кампаніі — IBA Group. Паводле інфармацыі tut.by, сілавікі затрымалі старшыню праўлення IBA Group, гендырэктар IBA Minsk Сяргея Ляўцеева і чальца праўлення, першага намесніка старшыні праўлення IBA Group, дырэктара па распрацоўцы ПА, гендырэктар IBA IT Park Сяргея Акуліча.

Паводле непацверджаных звестак, затрыманне Акуліча адбылося каля тыдня таму. Наконт Ляўцеева невядома, ці ўзяты ён пад варту. Справу нібыта вядзе Следчы камітэт. Прычынай стала ўхіленне ад падаткаў.

У прэс-службе кампаніі кажуць, што Акуліч знаходзіцца на бальнічным, а Ляўцееў у адпачынку. Атрымаць каментар у прэс-службе КДБ і Следчага камітэта журналістам не ўдалося.

Крыніцы tut.by не выключаюць, што сілавікі маглі зацікавіцца айцішнікамі пасля нядаўняга арышту менеджараў Беларусбанка — з-за абнаяўленых грошай і адкатаў. Як паведамлялася раней, за краты трапілі выканаўчы дырэктар Беларусбанка Анатоль Баговік і гендырэктар Банкаўскага працэсінгавага цэнтра Генадзь Зубараў.

IBA на працягу мноства гадоў аказвае паслугі па сістэмна-тэхнічнай падтрымцы і рамонце абсталявання праграмна-тэхнічнага комплексу цэнтралізаванай аўтаматызаванай банкаўскай сістэмы ААТ "АСБ Беларусбанк".

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі