СМІ: На гомельскім лікёра-гарэлачным заводзе зніклі 47 000 бутэлек гарэлкі

08/02/2018 - 16:46

На гомельскім лікёра-гарэлачным заводзе "Радамір" выявілі недастачу 47 тысяч бутэлек гарэлкі. Пра здарэнне піша мясцовы сайт gomel.today са спасылкай на супрацоўнікаў прадпрыемства. 

Недастача выявілася пры чарговай інвентарызацыі. Шкода ацэньваецца на суму больш за 250 тысяч рублёў. Для перавозкі такой колькасці тавару спатрэбілася б ажно шэсць фураў.

Паведамляецца, што прэміі пазбавілі брыгаду грузчыкаў, на чыім участку знікла гарэлка.

Ёсць звесткі, быццам на шэраг службовых асобаў прадпрыемства па гэтым факце пачалі крымінальную справу. Ідзе следства.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі