Следчыя выставілі абвінавачанне Сяргею Ціханоўскаму

08/06/2020 - 17:58

Затрыманаму блогеру Сяргею Ціханоўскаму следчыя выставілі абвінавачанне. 

"Сяргею Ціханоўскаму высунутае абвінавачванне, ён застаецца пад вартай. Падрабязнасці будуць агучаныя Следчым камітэтам заўтра", — паведамляе Telegram-канал "Краіна для жыцця". 

Аляксандр Кабанаў, прэс-сакратар ініцыятыўнай групы жонкі блогера Святланы Ціханоўскай, распавёў, што пра сутнасць абвінавачання не ведаюць ні сваякі, ні адвакат. 

8 верасня быў апошні дзень для выстаўлення абвінавачання блогеру, затрыманаму 29 траўня ў Гродне. Сяргея Ціханоўскага і яшчэ дзевяць чалавек затрымалі на выбарчым пікеце пасля правакацыі. Пасля гэтага міліцыя правяла па ўсёй краіне шэраг затрыманняў людзей, звязаныз з каналам Ціханоўскага "Краіна для жыцця".

На лецішчы блогера прайшлі некалькі ператрусаў. Толькі трэці запар ператрус выявіў за канапай пакет з 900 тысячамі долараў. 

Беларускія праваабаронцы прызналі Ціханоўскага палітвязнем і запатрабавалі вызваліць яго. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі