Расійскі фонд "Сколкава" правядзе 7-8 красавіка ў Мінску на пляцоўцы Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта стартап-тур. Для ўдзелу ў ім запрасілі студэнтаў, выкладчыкаў, навукоўцаў і прадпрымальнікаў з інавацыйнымі праектамі, інфармуе БЕЛТА.
Раней першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Васіль Мацюшэўскі адзначаў, што стартап-рух у нашай краіне "нарошчвае абароты". У 2014-м аб'ём дзяржаўнай падтрымкі стартап-мерапрыемстваў павялічыўся ў 3,5 разы (у параўнанні з 2013 годам).
Беларускія стартапы, якія могуць хутка паўтарыць поспех MSQRD