Складскія запасы за верасень выраслі амаль на 150 млрд рублёў

26/10/2015 - 19:04

За верасень гэтага года запасы гатовай прадукцыі на складах арганізацый прамысловасці павялічыліся на 147,7 млрд рублёў і на 1 кастрычніка склалі 33,9 трлн рублёў, паведамляе БелаПАН са спасылкай на Белстат.

Суадносіны запасаў гатовай прадукцыі і сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасці на 1 кастрычніка 2015 года склалі 70,8% супраць 76,7% на 1 кастрычніка 2014 года.

Найбольшую ўдзельную вагу ў запасах гатовай прадукцыі займаюць прадукцыя прадпрыемстваў па вытворчасці машын і абсталявання (21,2%), харчовыя прадукты, уключаючы напоі і тытунёвыя вырабы (17,3%), і транспартныя сродкі і абсталяванне (14,1%).

Фота: charter97.org

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі