СК: затрыманы падазраваны ў падпале дзвярэй пракуратуры ў Жодзіне

22/10/2020 - 09:11

Затрыманы падазраваны ў падпале дзвярэй пракуратуры ў Жодзіне, паведамляе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта. Здарэнне адбылося ўначы 8 кастрычніка. Крымінальную справу распачалі за "асабліва злоснае хуліганства".

Затрыманаму 31 год. Ён — мясцовы жыхар. З мужчынам праводзяцца следчыя дзеянні. Правяраецца яго дачыненне да іншых падобных здарэнняў. Ужо пасля яго затрымання адбыўся падпал аўтамабіляў на тэрыторыі пракуратуры ў Салігорску.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі