СК узнавіў веснавую справу пра дзедаўшчыну ў часці пад Барысавам

16/10/2017 - 13:35

Следчы камітэт узнавіў справу па факце смерці 25-гадовага салдата тэрміновай службы Арцёма Басцюка ў ваеннай часці №25849 пад Барысавам.

“Мы хацелі дамагчыся ўзнаўлення справы, і акурат сёння ўвечары — пасля 16-й — збіраліся ісці з дакументамі ў Следчы камітэт. Напярэдадні адвакат звязаўся са следчым, і той паведаміў яму, што ісці нікуды не трэба — справа ўзноўленая, а пастанова аб яе спыненні адмененая”, — распавядае Еўрарадыё Таццяна Антонаўна, мама Арцёма Басцюка.

Хлопца знайшлі павешаным 31 сакавіка 2017 года — праз суткі пасля таго, як ён у прысутнасці бацькоў і афіцэраў часці назваў прозвічшы “дзядоў”, якія здзекаваліся са сваіх падначаленых. Неўзабаве пасля смерці Басцюка СК завёў справу па факце нестатутных адносінаў. Расследаванне цягнулася больш за паўгода. Але ў выніку 12 кастрычніка бацькі салдата атрымалі пастанову аб спыненні справы “за адсутнасцю грамадска небяспечнага дзеяння, прадугледжанага крымінальным заканадаўствам”.

Гісторыя смерці Арцёма Басцюка нагадвае на рэзанансны выпадак, які ўзрушыў Беларусь у пачатку кастрычніка. У вайсковай частцы №43064 ў Печах быў знойдзены павешаным 21-гадовы салдат тэрміновай службы з Пінска Аляксандр Коржыч. Па факце смерці хлопца Следчы камітэт пачаў крымінальную справу па тым жа артыкуле, па якім расследавалася (і цяпер працягвае расследавацца) гібель Арцёма Басцюка.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі