ГЗЦ "Экспабел" у Мінску / Reform.by
Сілавікі затрымалі падлетка, які вырашыў пажартаваць і "замініраваў" гандлёва-забаўляльны цэнтр "Экспабел" у Мінску.
Паведамленне пра магчымае мініраванне паступіла ў міліцыю ад работнікаў цэнтра.
На месца здарэння прыехалі следчыя, якім давялося эвакуяваць наведвальнікаў "Экспабела".
Па гарачых слядах быў затрыманы 12-гадовы мінчанін, які патлумачыў, што інфармацыя пра мініраванне была ўсяго толькі жартам.
У міліцыі нагадваюць, што крымінальная адказнасць за лжэмініраванне надыходзіць з 14 гадоў і пагражае пазбаўленнем волі да 7 гадоў. У дадатак з вінаватага спаганяюцца ўсе выдаткі па рэагаванні на ілжывае паведамленне.
Калі злачынства здзяйсняе дзіця, маладзейшае за названы ўзрост, то адказнасць за яго "жарт" ускладаецца на бацькоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут