Сілавікі ў Беларусі штотыдзень прыходзяць да родных каліноўца

19/09/2024 - 07:36

Каліновец з пазыўным "Хіп" / zerkalo.io

Сілавікі ў Беларусі штотыдзень прыходзяць да бацькоў байца палка Каліноўскага з пазыўным "Хіп". Як піша "Зеркало", да поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну ён быў кадравым вайскоўцам у РБ, працаваў на аэрадроме ў Мачулішчах. Пасля пачатку вайны звольніўся і з'ехаў за мяжу. На яго распачалі першую крымінальную справу — нібыта меў доступ да сакрэтных звестак і не мог пакідаць краіну.

"Штотыдзень да маіх родных прыходзяць сілавікі, нібыта шукаюць мяне, — расказвае "Хіп". — Першы раз дом бацькоў проста перавярнулі з ног на галаву, вынеслі вароты і распатрашылі ўсё. Але нічога майго там даўным-даўно няма... Падчас ператрусу сілавікі забралі ў бацькоў толькі маю старую майку".

"Хіп" уваходзіць у службу медыцынскай эвакуацыі палка. У жніўні яна знаходзілася на Харкаўшчыне, побач з беларускімі мінамётчыкамі. Добраахвотнік не меў медыцынскай адукацыі, але медыцына яму падабаецца. Сур'ёзную падрыхтоўку ён атрымаў у падраздзяленні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі