Шыць форму для юных беларускіх хакеістаў будуць зняволеныя

31/05/2017 - 05:15

Шыць форму для юных беларускіх хакеістаў будуць зняволеныя. Пра гэта на Алімпійскім сходзе, які 30 траўня прайшоў у Мінску, паведаміў Аляксандр Лукашэнка. Яшчэ раней ён выказваўся, што неабходна вырашыць праблему з хакейным інвентаром. Цяпер жа кіраўнік дзяржавы пераказаў гутарку з міністрам унутраных спраў Ігарам Шуневічам. Апошні прапанаваў шыць хакейную форму ў папраўчых установах. І ідэя гэтая Лукашэнку спадабалася. Шуневіч нават паабяцаў, што зняволеныя навучацца рабіць канькі для хакеістаў.

“І грошы застануцца ў нас, і капейкі гэта будзе каштаваць”, — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі