Шуневіч патлумачыў, які сход не будзе лічыць масавым мерапрыемствам

27/12/2018 - 18:59

Кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў Ігар Шуневіч патлумачыў, як яго падначаленыя адрозніваюць недазволенае масавае мерапрыемства ад звычайнай масавай сустрэчы — напрыклад, падпісчыкаў папулярнага блогера.

Шуневіч патлумачыў, што несанкцыянаваным масавым мерапрыемствам лічыць палітычныя акцыі: "Тыя людзі, якія спрабуюць правакаваць уладу, яны цудоўна ведаюць, чым займаюцца". А разнастайныя іншыя масавыя зборы, па яго словах, у гэтую катэгорыю не трапляюць. "Калі вы будзеце рабіць усё цывілізавана, культурна, да вас ніхто не будзе мець прэтэнзій".

Пра гэта міністр заявіў у інтэрв'ю, якое выйшла на тэлеканале АНТ увечары 27 снежня.

Між тым, як распавядала Еўрарадыё, у Пінску братоў Іллю і Яўгена Шарыйкалаў абвінавацілі ў правядзенні масавага мерапрыемства акурат за сустрэчу з падпісчыкамі іх канала ў сацсетках "Топавы Пінск". 

Больш навін за 27 снежня ў праграме “Петарда” 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі