Шукаюць траіх мужчын, якія абакралі ювелірны салон у Мінску (фота, відэа)

04/04/2016 - 16:23

Міліцыя шукае траіх мужчын, якіх падазраюць у крадзяжы, здзейсненым у ювелірным салоне ў Мінску. Здарэнне адбылося ўвечары 1 красавіка. Як паведамляе прэс-служба УУС Мінаблвыканкама, двое мужчын адцягвалі ўвагу прадаўцоў, а трэці незаўважна дастаў з вітрыны 20 залатых ланцужкоў. Праваахоўнікі просяць дапамагчы ўстанавіць асобы мужчын, якія трапілі на відэа. Больш падрабязна гл. тут.

БЕЛТА дадае, што крадзеж адбыўся ў ювелірным салоне "7 карат", які знаходзіцца на тэрыторыі рынку "Экспабел". Паводле папярэдняй інфармацыі, сума страт склала 250 мільёнаў рублёў.

Фота: uvd-mo.gov.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі