Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 13-14 снежня быў у Бруселі, дзе сустрэўся з міністрамі замежных спраў краін Еўрасаюза.
Кіраўнік беларускага МЗС таксама пагаварыў з высокім прадстаўніком ЕС па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Федэрыкай Магерыні, еўракамісарам па Еўрапейскай палітыцы суседства і перамовах аб пашырэнні ЕС Яганэсам Ханам і намеснікам генеральнага сакратара НАТА Аляксандрам Вершбоу.
Паводле афіцыйнай версіі, беларусы ў Бруселі размаўлялі з заходнімі дыпламатамі пра “стан і перспектывы развіцця” адносінаў нашай краіны з Еўрасаюзам і НАТА. У афіцыйным Твітэры беларускага МЗС нават змясцілі сумесны здымак Уладзіміра Макея з Аляксандрам Вершбоу на фоне вялікай эмблемы Паўночна-атлантычнага альянсу.
Замежнікі пра сустрэчу з Макеем таксама адпісаліся ў Твітэры. Палітычны дырэктар МЗС Славакіі Любамір Рэгак, напрыклад, нават зрабіў гэта па-беларуску, дадаўшы фота сустрэчы Уладзіміра Макея са сваім калегам Міраславам Лайчакам:
Сам Лайчак таксама пракаментаваў сустрэчу з Макеем. Напісаў пра канструктыўны шлях і агульны дыялог:
Міністр замежных спраў Аўстрыі Себасцьян Курц (ён жа самы малады кіраўнік МЗС у свеце — Курцу ўсяго 29 гадоў) “твітнуў” пра ролю Беларусі ва ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне і паспадзяваўся на развіццё адносінаў з Мінскам. Праўда, крыху памыліўся з правільным напісаннем прозвішча Уладзіміра Макея:
Міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус таксама не застаўся ўбаку. Напісаў пра канструктыўную і абнадзейваючую атмасферу перамоваў з Макеем:
Не абышлося нават без сэлфі. Супрацоўніца прэс-службы Федэрыкі Магерыні, Мая Качыянчыч, твітнула фота сваёй начальніцы з беларускім міністрам.