На станцыі мінскага метро "Плошча Перамогі" мужчына ўпаў на рэйкі. Як паведамляе прэс-служба метрапалітэна, ён застаўся жывы. Здарэнне адбылося ў аўторак у 19:23. Ужо праз сем хвілін пасажыра паднялі на платформу (па адной з версій, ён быў у стане алкагольнага ап'янення). Праз нейкі час рух цягнікоў быў адноўлены.
"Мінск-навіны" апублікавалі відэа з месца здарэння.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.