У Баранавічах вучаніца дзявятага класа выпала з акна шматпавярховіка. Дзяўчына загінула. Здарэнне адбылося 15 студзеня ў Паўднёвым мікрараёне, паведамляе сайт газеты "Наш край".
Абставіны трагічнага выпадку высвятляюцца. Па факце гібелі школьніцы распачата крымінальная справа. Пра гэта у каментары БелТА паведаміла афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова.