Чытаць болей: Узнай, какой ты “свифтис” и сколько русских шпионов поймали немцы — #ИхНравы
Фентаніл — гэта сінтэтычны апіоід, вельмі моцнае абязбольвальнае, якое часта ўжываецца ў анестэзіялогіі. Ён у сто разоў мацнейшы, чым марфін, і выклікае залежнасць хутчэй за гераін. Хоць быццам бы куды ўжо хутчэй... Па словах тэрапеўта і грамадскага дзеяча Пятра Улізла, наркотык вельмі папулярны на вечарынках у невялікіх гарадах і вёсках.
— Усе пра гэта ведаюць, паліцыя таксама ведае. Ніхто не рэагуе, ніхто нічога не робіць, — расказвае яшчэ адзін жыхар Журоміна.
У паліцыі горада запэўніваюць, што кожны раз справы расследуюцца пад наглядам пракуратуры.
Nestlé прыйдзецца нясоладка
Акцыянеры Nestlé заклікаюць кампанію вырабляць здаровыя прадукты. Зварот гучыць на фоне скандалу вакол дадавання цукру ў дзіцячае харчаванне.
Даследчыкі зрабілі выснову ,што "для Nestlé не ўсе дзеці аднолькавыя". Так, у Швейцарыі кампанія прасоўвае камячкі для дзяцей з пазнакай "без цукру", у той час як у Сенегале і Паўднёвай Афрыцы гэтыя ж камячкі ўтрымліваюць 6 грамаў цукру на порцыю.
Прааналізаваўшы 115 прадуктаў, якія прадае Nestlé у Афрыцы, Азіі і Лацінскай Амерыцы, эксперты пацвердзілі, што прынамсі 94% з іх утрымліваюць дадатак цукру. Найбольшае ўтрыманне цукру — 7,3 грама на порцыю — выявілі ў прадукце для шасцімесячных дзяцей на Філіпінах.
Тым часам Сусветная арганізацыя аховы здароўя заклікае забараніць дадаванне цукру ва ўсе прадукты для дзіцячага харчавання.
Купіце бункер!
Жыхар заходняй Германіі прадае зямельны ўчастак, пад якім размешчаны бункер часоў халоднай вайны. Гэта сховішча ад радыяцыйных ападкаў, размешчанае сярод палёў і лясоў.