“Шахцёр” выйшаў на 3 месца ў чэмпіянаце Беларусі па футболе

02/06/2018 - 08:30

Салігорскі “Шахцёр” выйшаў на 3 месца ў чэмпіянаце Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі. 1 чэрвеня ў рамках 10 тура “гарнякі” згулялі на выездзе з гродзенскім “Нёманам” і адолелі яго: лік матча —  0:1.

Раней у 10 туры згулялі сталічнае “Дынама” і “Мінск” —  перамога дасталася дынамаўцам (1:0), якія цяпер з 23 ачкамі займаюць другі радок у турнірнай табліцы.

Сёння, 2 чэрвеня, пройдуць наступныя матчы гэтага тура: “Тарпеда” (Мінск) —  “Дынама” (Брэст), “Дняпро” —  “Віцебск”, “Гомель” —  “Прамень”, “Гарадзея” —  БАТЭ.

Завершыцца тур у нядзелю, 3 чэрвеня матчамі “Іслач” —  “Смалявічы” і “Тарпеда-БелАЗ” —  “Слуцк”.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі