Сенатар ЗША заклікаў да поўнай рэалізацыі санкцый супраць беларускіх уладаў

18/07/2021 - 13:07

Амерыканскі сенатар Крыс Мёрфі заклікаў да поўнай рэалізацыі санкцый супраць беларускіх уладаў.

На яго думку, новы "пакет санкцый мусіць быць падрыхтаваным зараз, на выпадак, калі безразважнасць і рэпрэсіі з боку Лукашэнкі павялічацца".

Пры гэтым, ЗША і еўрапейскія краіны павінны інвеставаць больш у незалежныя медыя такіх краін, як Беларусь і Украіна. Зараз сенатар працуе над тым, каб больш сродкаў выдзялялася і на барацьбу з прапагандай.

Нагадаем, у траўні Мёрфі разам з амерыканскімі сенатарамі Жаннай Шахін  і Робам Портманам  наведалі Літву і Украіну. У Літве адбылася сустрэча дэлегацыі са Святланай Ціханоўскай. Яны абмеркавалі стан правоў чалавека ў Беларусі, а таксама інцыдэнт з авіялайнерам і затрыманне журналіста Рамана Пратасевіча.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі