СБУ затрымала расійскі танкер, які нападаў на ўкраінскія ваенныя караблі

25/07/2019 - 14:38

Служба бяспекі Украіны (СБУ) разам з ваеннай пракуратурай затрымала расійскі танкер "NEYMA", які блакаваў украінскія ваенныя караблі ў Керчанскім праліве. Пра гэта інфармуе Громадске са спасылкай на СБУ.

Танкер "NEYMA" на якім былі расійскія памежнікі з войскаў ФСБ, напаў у Керчанскім праліве на ўкраінскія ваенныя караблі ў лістападзе 2018 года і ўзяў у палон 24 маракоў. 

Украінскія памежнікі даведаліся, што танкер "NEYMA" прыбыў у порт Ізмаіл пад расійскім сцягам і імем "NIKA SPIRIT". 

Следчыя супрацоўнікі СБУ, ваенныя пракуроры і памежнікі правялі следчыя дзеянні на затрыманым танкеры. Там адбыўся ператрус для высвятлення фактычных абставінаў справы. З карабля былі забраныя дакументы, запісы радыёразмоваў падчас канфлікту, бартавыя журналы. Таксама дапыталі чальцоў экіпажу і канфіскавалі дакументы, неабходныя для высвятлення праўды ў разглядзе справы.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі