СБУ дазволіла Максу Каржу ўезд ва Украіну

26/09/2017 - 06:55

Служба бяспекі Украіны зняла забарону на ўезд з беларускага спевака Макса Каржа. Пра гэта сам артыст паведаміў у сваім акаўнце ў Instagram.

"Не ведаю навошта СБУ прыняла гэтае рашэнне, у іх была ўся ўлада не рабіць гэтага, але я зусім не супраць такой "амністыі". Не гледзячы на ​​тое, што я з Беларусі, ва Украіне людзі мяне ведаюць не першы год, я ніколі наўмысна не ўяўляў ніякай пагрозы бяспекі гэтай краіны, наадварот заўсёды з усёй душой і цяпер жадаю хутчэйшага міру і дабрабыту. Але паколькі зараз мне зноў можна ўязджаць ва Украіну, народ дакладна не зразумее, калі я не зраблю вялікі канцэрт у Кіеве", — напісаў Макс Корж у сацсетцы.

Канцэрт у Палацы спорту ў Кіеве ён запланаваў на 23 снежня. 

У лютым 2016 года СБУ забараніла Максу Каржу ўезд ва Украіну, бо ў 2015-м ён выступаў з канцэртамі ў Крыме, акупаваным Расіяй. Тым не менш пасля забароны Корж афіцыйна наведваў Кіеў і нават рабіў там фатаздымкі. 

 

16 снежня Макс Корж выступіць у "Мінск-Арэне". Музыка прэзентуе свой новы альбом "Малый повзрослел 2".

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі