"СБ" напісала пра вяртанне Алексіевіч толькі 2 радкі

16/12/2015 - 04:34

У аўторак у Нацыянальным аэрапорце Мінск сотні людзей сустракалі нобелеўскую лаўрэатку беларуску Святлану Алексіевіч. Афіцыйнай сустрэчы пісьменніцы ў беларускай сталіцы не было наладжана, не паказалі сюжэтаў пра яе і ў вечаровых выпусках на дзяржаўных тэлеканалах. Як вядома, раней Алексіевіч крытычна выказвалася пра Аляксандра Лукашэнку і сітуацыю ў Беларусі.

Газета Адміністрацыі прэзідэнта "СБ. Беларусь сегодня" ў сённяшнім нумары напісала пра вяртанне Алексіевіч толькі 2 радкі. 

Як вядома, 10 снежня ў Стакгольме Алексіевіч атрымала Нобелеўскую прэмію па літаратуры за 2015 год.

Фотарэпартаж з сустрэчы Святланы Алексіевіч

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі