Марына Васілеўская і Трэйсі Дайсан
25 сакавіка "Саюз МС-25" з экіпажам, у складзе якога беларуска Марына Васілеўская, ураджэнец Беларусі Алег Навіцкі і астранаўт НАСА Трэйсі Дайсан паспяхова састыкаваўся з МКС. У бліжэйшыя дзве гадзіны адкрыюць люкі, і экіпаж трапіць на станцыю.
Палёт да Міжнароднай касмічнай станцыі працягваўся два дні. Ракету ўдалося запусціць толькі з другога разу, умовы змяніліся, а першапачасткова палёт да МКС мусіў заняць толькі тры ці тры з паловай гадзіны.
Марыне Васілеўскай 33 гады. Яна працавала бортправадніцай авіякампаніі "Белавія", прайшла адбор для палёту ў космас. Васілеўская стала першым касманаўтам у гісторыі незалежнай Беларусі.
Вяртанне Васілеўскай і Навіцкага на Зямлю запланаванае на 6 красавіка. Беларуска прабудзе на МКС 12 дзён.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут