Сайт IIHF недаступны, верагодна яго ўзламалі хакеры, звязаныя з Расіяй

17/11/2026 - 19:51

На малюнку было пытанне: "Баіцеся сустрэцца з Расіяй?" / Скриншот с сайта

17 лістапада на некалькі хвілін на сайце Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF) з'явілася фота з паведамленнем на англійскай мове, пасля чаго сайт перастаў працаваць. Пра гэта піша шведскі тэлеканал SVT. Верагодна, сайт мог быць узламаны.

На карцінке было пытанне: "Баіцеся сустрэцца з Расіяй?" 

Дробным шрыфтам было напісана: "Вы забанілі адзіную каманду, якую не можаце перамагчы". 

Верагодны хакерскі ўзлом адбываецца на фоне рашэння IIHF не дапускаць расійскія зборныя да турніраў. 

Расійскіх юніёраў не дапусцілі на чэмпіянат свету ў Канадзе. Ім адмовілі ў візах перад турнірам, які павінен адбыцца ў канцы 2026 года. 

IIHF часова адхіліла Расію ад удзелу, нягледзячы на тое што CAS прадаставіў ёй права гуляць у міжнародных чэмпіянатах.

Нагадаем, раней IIHF пацвердзіла недапуск мужчынскай нацыянальнай і маладзёжнай зборных Беларусі на чэмпіянат свету 2027 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі