Саўмін прапануе не распаўсюджваць амністыю на "экстрэмістаў"

23/05/2024 - 19:19

Турма

Савет міністраў унёс у Палату прадстаўнікоў законапраект "Аб амністыі ў сувязі з 80-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў". Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Пад амністыю могуць трапіць наступныя катэгорыі:

непаўналетнія;
цяжарныя жанчыны;
адзінокія маці і бацькі непаўналетніх дзяцей;
пенсіянеры, інваліды I і II груп;
хворыя на туберкулёз;
людзі з анкалагічнымі захворваннямі;
ВІЧ-інфікаваныя;
пацярпелыя ад катастрофы на ЧАЭС і іншых радыяцыйных аварый;
асобы, якія атрымалі раненні і захворванні пры выкананні абавязкаў падчас вайсковай службы;
асобы, якія атрымалі раненні і захворванні ў сувязі з ажыццяўленнем службовай дзейнасці падчас праходжання службы ў Следчым камітэце, ГКСЭ, органах унутраных спраў, фінансавых расследаванняў КДБ, пракуратуры, органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях.

Разам з тым урад прапануе не распаўсюджваць амністыю на людзей, асуджаных паводле "экстрэмісцкіх" артыкулаў. У праекце згадваюцца артыкулы, па якіх за краты трапілі многія палітвязні:

арт. 130 КК (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варожасці);
арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх);
191 (перашкода ажыццяўленню выбарчых правоў, правы на ўдзел у рэферэндуме, альбо рэалізацыі права заканадаўчай ініцыятывы грамадзян, альбо працы Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, выбарчых камісій, камісій па рэферэндуме, камісій па правядзенні галасавання аб адкліканні дэпутата).

Таксама ўрад рэкамендуе не распаўсюджваць амністыю на людзей, унесеных "экстрэмісцкі" або "тэрарыстычны" спісы.

Раней кіраўнік МУС Іван Кубракоў заявіў, што яго ведамства рэкамендуе не распаўсюджваць амністыю на палітычных асуджаных. Потым ён жа дапусціў, што ў асобных выпадках амністыя можа закрануць некаторых людзей, асуджаных за "экстрэмізм".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі