Сустрэча кіраўнікоў Беларусі і Сербіі / twitter.com/avucic
У панядзелак, 2 снежня, кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыляцеў у Бялград. Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч сустрэў калегу проста ля трапа самалёта. На старонцы ў Twitter Вучыча ўжо поўна фота з беларускім лідарам. "Сардэчна вітаем, вялікі сябар Сербіі", — піша ён.
Афіцыйныя перамовы кіраўнікоў Беларусі і Сербіі запланаваныя на 3 снежня. Пакуль жа — час для цёплых абдымкаў, абмену кампліментамі і прагулак па Бялградзе.
З аэрапорта Лукашэнка і Вучыч паехалі да мемарыяльнага комплекса ў гонар вызваліцеляў горада, дзе ўсклалі вянкі. Беларускі лідар пакінуў запіс у кнізе памяці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.