Саміт ЕС, на якім абмяркуюць сітуацыю ў Беларусі і санкцыі, перанеслі з-за каранавіруса. Кіраўнік Еўрасавета Шарль Мішэль трапіў на каранцін — у супрацоўніка Службы бяспекі станоўчы вынік тэста. Пра гэта напісаў у Twitter прэс-сакратар Шарля Мішэля Барэнд Лейтс. Саміт мусіў адбыцца 24-25 верасня, цяпер жа ён прызначаны на 1-2 кастрычніка.
Вядома, што ў кіраўніка Еўрасавета тэст на каранавірус даў адмоўны вынік. Яго рэгулярна правяраюць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.