Самалёт “Белавія” экстрана вярнуўся ў аэрапорт: пасажыру стала блага

16/02/2019 - 09:51

Самалёт “Белавія”, які ішоў рэйсам Мінск-Амстэрдам, экстрана вярнуўся ў Нацыянальны аэрапорт Мінск. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на авіякампанію, рашэнне вяртацца было прынятае праз рэзкае пагаршэнне самаадчування ў аднаго з пасажыраў.

Самалёт развярнуўся літаральна праз 20-25 хвілінаў пасля пачатку палёту. Па вяртанні ў аэрапорт пасажыра, якому стала блага, перадалі медыкам і цяпер ён знаходзіцца пад назіраннем лекараў.

Падобныя інцыдэнты здараліся ў кампаніі “Белавія” і раней. Летам 2016 года на борце самалёта, што накіроўваўся з Мінска ў Бургас, аднаму з пасажыраў таксама стала блага праз гарачыню ў салоне. Тады экіпаж прыняў рашэнне знізіць вышыню палёту з мэтай стварэння больш камфортных умоваў, а медыкі, якія былі сярод пасажыраў, аказалі патрэбную дапамогу.

Раней, у лютым 2016 года на борце самалёта кампаніі “Белавія”, які ляцеў з Ашхабада ў Мінск, памёр пасажыр. Самалёт экстрана прызямліўся ў маскоўскім аэрапорце “Дамадзедава”, але ўратаваць пасажыра не паспелі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі