Салдата, які застрэліў сябра на вучэннях, асудзілі да калоніі-пасялення

22/10/2018 - 16:29

Суд Мінскага раёна прызнаў вайскоўца Сяргея Крупу вінаватым у парушэнні правілаў абыходжання са зброяй, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека. Яму прысудзілі 2,5 года пазбаўлення волі. Адбываць пакаранне малады чалавек будзе ў калоніі-пасяленні, паведамляе tut.by.

"Я прызнаю сваю віну... Шкадую пра тое, што адбылося. Ніколі не забуду гэтую сям'ю і заўсёды буду яе падтрымліваць. Ніколі не забуду Дзіму. Як мы з ім ноччу гаварылі пра жыццё, як рабілі машыну, як былі на палігоне. Ён заўсёды быў і застанецца маім сябрам", — заявіў у сваім апошнім слове 25-гадовы Сяргей Крупа.

Пасля абвяшчэння прысуду хлопец паехаў у сваю вайсковую часць: пад варту ў зале суда яго не бралі.

Прысуд можа быць абскарджаны на працягу 10 дзён. Як толькі ён набудзе моц, Сяргей Крупа паедзе адбываць пакаранне.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі